BE RU EN

ЕЗ аддасць лішнія COVID-вакцыны бедным краінам

  • 19.01.2021, 20:54

ЕЗ хоча стварыць для гэтага адмысловы механізм.

У Еўразвязе рыхтуюцца стварыць механізм, які дасць магчымасць падзяліцца вакцынамі ад каранавіруса з менш забяспечанымі краінамі. Механізм можа быць задзейнічаны да пачатку работы праграмы COVAX, піша «Европейская правда» са спасылкай на еўракамісара ў пытаннях аховы здароўя Стэлу Кірыакідэс.

Мы працуем з краінамі-чальцамі над ідэяй еўрапейскага механізму, каб дзяліцца вакцынамі з іншымі краінамі па-за межамі ЕЗ», - падкрэсліла яна, згадаўшы, між іншым, Заходнія Балканы і Афрыку.

Пры гэтым, дадала Кірыакідэс, механізм будзе запушчаны да таго, як запрацуе міжнародная платформа COVAX, створаная для забеспячэння доступу да вакцын для ўсіх краін свету.

Еўразвяз, насельніцтва якога складае 450 мільёнаў чалавек, закантрактаваны на 2,3 мільёны доз прэпарата ад каранавіруса вытворчасці шасці кампаній.

Апошнія навіны