BE RU EN

Навальны апублікаваў допіс з СІЗА: Я не шкадую, што вярнуўся

  • 19.01.2021, 20:10

Ён патлумачыў сваё рашэнне адмовай «мірыцца з беззаконнем, што здзяйсняецца ўладамі РФ».

Расейскі палітык Аляксей Навальны апублікаваў допіс у інстаграме з СІЗА «Матроская цішыня», куды яго змясцілі пасля вяртання з Нямеччыны. Ён напісаў, што не шкадуе пра вяртанне ў Расею.

«Я не шкадую пра тое, што вярнуўся. Інакш я зрабіць не мог і ў гэтым няма ні пафасу, ні ахвярнасці, ні фаталізму. Цалкам рацыянальны выбар», - напісаў палітык.

Ён патлумачыў сваю пастанову адмовай «мірыцца з беззаконнем, што чыніцца ўладамі маёй краіны».

Навальны дадаў, што знаходзіцца ў Крамлёўскім цэнтрале - спецблоку «Матроскай цішыні». «Чытаў пра яго ў кніжках, а цяпер сам апынуўся - расейскае жыццё», - напісаў ён. Палітык параўнаў камеру ў СІЗА з бальнічнай палатай, дзе ачуўся некалькі месяцаў таму, адзначыўшы, што тут «размаўляюць на роднай мове - вялікі плюс».

Апошнія навіны