BE RU EN

Да -26°С чакаецца ў Беларусі ў сераду

  • 19.01.2021, 18:48

Будзе воблачна з прасвятленнямі.

Да 26 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 20 студзеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі пройдзе невялікі снег. Удзень пераважна на захадзе чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, магчымы дождж), месцамі галалёд. На асобных адцінках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы 5-10 м/с, удзень з парывамі да 12-14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус марозу, месцамі пры прасвятленнях - мінус 22-26, у крайніх паўднёва-заходніх раёнах - мінус 9-14 градусаў. Удзень будзе ад плюс 1 на паўднёвым захадзе да мінус 13 градусаў на паўночным усходзе.

Апошнія навіны