BE RU EN

Фонд Навальнага апублікаваў расследаванне пра палац Пуціна пад Геленджыком

  • 19.01.2021, 16:42

Сама пабудова палаца названа самым вялікім хабарам у гісторыі.

Расейскі Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў расследаванне аб так званым палацы Уладзіміра Пуціна пад Геленджыком, паведамляе сайт navalny.com.

Расследаванне апублікаванае праз дзень пасля таго, як суд у Хімках адправіў заснавальніка ФБК Аляксея Навальнага на 30 дзён у СІЗА пасля яго вяртання ў Расею з Нямеччыны. Расследаванне было зробленае да затрымання Навальнага. Яно ўключае ў сябе дакументальны фільм працягласцю амаль 2 гадзіны, у якім удзельнічае сам Навальны, і тэкст з візуалізацыяй.

Так званы «Палац Пуціна», ён жа Рэзідэнцыя на мысе Ідакапас, быў збудаваны ў 2005-2010 годзе на чарнаморскім узбярэжжы непадалёк ад Геленджыка. Пра тое, што ён быў пабудаваны для прэзідэнта Расеі, у 2010 годзе заявіў бізнэсовец Сяргей Калеснікаў. Ён жа ацаніў кошт праекта на 1 мільярд даляраў. З тых часоў пра палац неаднаразова пісалі СМІ.

У расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй, як сцвярджаецца, раскрытая схема фінансавання будаўніцтва палаца, а таксама паказаныя ягоныя інтэр'еры.

Сама пабудова палаца названая «самым вялікім хабарам у гісторыі».

Апошнія навіны