BE RU EN

Супрацоўнікі КДБ затрымлівалі дачку кіраўніка аддзялення Саюза палякаў Беларусі ў Лідзе

  • 19.01.2021, 15:57

Ганна Касько ўжо на волі.

Як паведаміла кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс, супрацоўнікі КДБ затрымлівалі дачку кіраўніцы лідскай філіі Саюза Ірэны Бярнацкай Ганну Касько. Дзяўчына працуе медсястрой.

Telegram-канал «Белыя халаты. News» паведаміў, што дзяўчыну ўжо адпусцілі, яна знаходзіцца на працоўным месцы. Затрыманне магло быць звязанае з перакрыццем чыгуначных шляхоў у Лідзе.

Апошнія навіны