BE RU EN

Пяскоў вельмі суха адрэагаваў на перанос ЧС у хакеі з Менска

  • 19.01.2021, 14:29

Прэс-сакратар Пуціна адгаварыўся штампаванымі фразамі.

Як паведамляе TАСС, прэс-сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на пастанову IIHF перанесці ЧС у хакеі з Менска.

«Мы можам толькі шкадаваць, што такія пастановы давялося прыняць. Але вы ведаеце, што Расея са свайго боку з гэтай федэрацыяй знаходзіцца ў вельмі канструктыўных стасунках. Мы маем намер далей гэтыя стасункі падтрымліваць і развіваць», – заявіў прэс-сакратар Пуціна.

Варта адзначыць, што Лукашэнка вельмі эмацыйна рэагаваў на допінгавыя скандалы і дыскваліфікацыі расейскіх спартоўцаў. Можна меркаваць, што ён чакаў падобнай рэакцыі і ад Расеі. Аднак Масква паказала, што не хоча псаваць стасункі са спартовымі арганізацыямі праз беларускага ўзурпатара.

Апошнія навіны