BE RU EN

У Кітаі выявілі новы эпіцэнтр каранавіруса

  • 19.01.2021, 10:45

Улады ўводзяць дадатковыя абмежаванні.

Халодны паўночны ўсход Кітая стаў новым эпіцэнтрам заражэння каранавірусам у краіне. Улады ўводзяць дадатковыя абмежаванні.

Як паведамляе Associated Press, у аўторак улады Кітая паведамілі аб 118 новых выпадках заражэння.

Большасць з іх былі зафіксаваныя ў правінцыі Цзілінь, рэгіёне Хэбэй і правінцыі Хэйлунцзян.

Улады заклікалі грамадзян не падарожнічаць, загадалі зачыніць школы на тыдзень раней і правялі масавае тэставанне насельніцтва на каранавірус.

Яшчэ адна паўночная правінцыя Ляанін таксама ўвяла карантын і абмежаванні на паездкі, каб прадухіліць далейшы распаўсюд віруса.

Усяго ў Кітаі з пачатку пандэміі зафіксавана больш за 88 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 4635 чалавек, ачунялі больш за 82 тысяч.

Апошнія навіны