BE RU EN

«Фазэль выглядаў недалужна»

  • 19.01.2021, 8:36

Дэпутат Бундэстагу пракаментавала скасаванне ЧС у Менску.

Чалец камітэту ў правах чалавека і гуманітарнай дапамогі Бундэстага Маргарэтэ Баўзэ пракаментавала ў «Твітэры» пастанову ІІХФ не праводзіць ЧС-2021 у Беларусі.

«Даўно пара было гэта зрабіць. Гэта здарылася дзякуючы ціску з боку грамадзянскай супольнасці і спонсараў.

Прэзідэнт Фазэль выглядаў нягегла», - адзначыла Баўз.

Раней у панядзелак ІІХФ паведаміла, што Менск не прыме чэмпіянат свету ў 2021 годзе. Такая пастанова была прынятая праз пытанні бяспекі, якія знаходзяцца «па-за кантролем» Міжнароднай федэрацыі хакея. ЧС-2021 павінен быў прайсці з 21 траўня да 6 чэрвеня 2021 года ў Менску і Рызе. Зараз ІІХФ разглядае тры варыянты правядзення: толькі Латвія, Латвія + Славакія, Данія + Латвія.

Апошнія навіны