BE RU EN

Латвія прапаноўвае ўвесці санкцыі супраць Расеі праз арышт Навальнага

  • 18.01.2021, 20:06

Кіраўнік МЗС Латвіі ўважае, што Рада Еўропы павінна ўмяшацца ў сітуацыю з арыштам палітыка.

Латвія абвінаваціла Маскву ў парушэнні міжнародных абавязанняў праз арышт расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага пасля яго вяртання з Нямеччыны ў Расею. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічса ў Twitter.

«Несправядлівы суд у Маскве арыштаваў Аляксея Навальнага на 30 дзён. Расея зноў парушае свае міжнародныя абавязанні, Латвія заклікае Раду Еўропы і адпаведныя міжнародныя арганізацыі ўмяшацца, мы таксама павінны абмеркаваць гэта ў Радзе замежных спраў ЕЗ і ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі», - напісаў ён.

Апошнія навіны