BE RU EN

Рэжым Лукашэнкі пазбавілі права правядзення чэмпіянату свету ў хакеі

  • 18.01.2021, 18:38

Матчы будуць перанесеныя з Менска.

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) пазбавіла Менск права на правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі 2021 года.

Пра гэта гаворыцца на яе сайце. Прычына - праблемы бяспекі.

Чэмпіянат павінен быў прайсці з 21 траўня да 6 чэрвеня ў Менску і Рызе.

Цяпер IIHF перанясе матчы з Беларусі. Куды менавіта, невядома, аднак Латвія можа стаць адзінай краінай правядзення ЧС-2021.

«Хаця Рада [IIHF] мяркуе, што чэмпіянат свету не павінен выкарыстоўвацца для палітычнай прапаганды якім-небудзь бокам, яна прызнала, што правядзенне гэтага мерапрыемства ў Менску было б недарэчным», - падкрэсліў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе Рэнэ Фазэль.

Раней асноўныя спонсары чэмпіянату Skoda і Nivea заявілі, што адмовяцца яго спансаваць, калі ён пройдзе ў Беларусі. Такім чынам яны выказалі сваю нязгоду з палітыкай узурпатара Лукашэнкі і парушэннем правоў у краіне.

Апошнія навіны