BE RU EN

Беларусы за год знялі больш за 1,5 мільярда даляраў

  • 18.01.2021, 17:51

Каласальныя страты беларускіх банкаў.

Паводле апублікаваных звестак Нацбанку, аб'ём рублёвых дэпазітаў фізічных асоб на пачатак 2021 года склаў 4,532 мільярда рублёў. На 1 студзеня 2020 года рублёвыя дэпазіты беларусаў складалі 5,131 мільярда рублёў. Змяншэнне за год склала 599 мільёнаў рублёў (11,7%), піша сайт nn.by.

Скарачаюцца на рахунках банкаў і валютныя ўклады. Агульная сума дэпазітаў фізічных асоб у далярах, паводле звестак на пачатак 2021 года склала 4,64 млрд. Для параўнання: 1 студзеня 2020 года на рахунках беларускіх банкаў захоўвалася 6,216 млрд даляраў. Такім чынам, беларусы за год знялі 1,576 мільярда даляраў (змяншэнне за год - 25,3%).

Апошнія навіны