Раскрыты фактар, які падвышае рызыку заражэння COVID-19 на 250%
- 18.01.2021, 15:30
Лекар даў рэкамендацыі, што рабіць, каб гэтага пазбегнуць
Фактар, які згубна ўплывае на імунітэт чалавека, назваў кіраўнік Цэнтра медыцыны сну МДУ імя М. В. Ламаносава, кандыдат медыцынскіх навук Аляксандр Калінкін. З ягоных слоў, недасыпанне вядзе да таго, што ўзнікае павышаная рызыка заражэння віруснымі інфекцыямі, уключаючы COVID-19.
- Сон і імунітэт - гэта практычна сінонімы. Пры скарачэнні сну імунітэт імкліва падае, і магчымасць падхапіць усякую вірусную інфекцыю, калі чалавек спіць менш за пяць гадзін, у параўнанні з тымі, хто спіць больш за сем гадзін, складае больш, чым 250%. Сон вельмі важны, ён забяспечвае наш імунітэт, - заявіў Калінкін у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».
Медык дадаў, што палепшыць сон можна, калі ўкладвацца спаць і ўставаць у адзін і той жа час.
Ён таксама нагадаў, што нармальны сон для большасці людзей - ад сямі да дзевяці гадзін.