BE RU EN

Аляксандр Гутар нарэшце атрымаў піва ад Ліянэля Мэсі

  • 18.01.2021, 15:07

Беларускі брамнік павіншаваў аргентынскага футбаліста з рэкордам.

Беларускі галкіпер салігорскага «Шахцёра» Аляксандр Гутар атрымаў піва ад аднаго з найлепшых футбалістаў усіх часоў нападніка «Барселоны» Ліянэля Мэсі, піша "Прессбол".

Пад канец 2020 года Мэсі пабіў рэкорд Пеле ў галах за адзін клуб. У актыве знакамітага бразільца 643 галы за «Сантас», у Леа ў снежні стала 644.

Кампанія Budweiser наважылася ў гонар гэтага адправіць па бутэльцы піва кожнаму брамніку, які прапускаў ад форварда «Барселоны». Усяго напой атрымалі 160 брамнікаў, у тым ліку Гутар.

Легендарнага футбаліста з вялікім дасягненнем! Будзь здароў, Леа Мэсі! - напісаў Гутар у Інстаграм.

ФОТА: INSTAGRAM.COM/HUTAR
ФОТА: INSTAGRAM.COM/HUTAR

Апошнія навіны