BE RU EN

Аляксей Навальны правёў ноч у аддзеле паліцыі Хімак

  • 18.01.2021, 10:51

Адвакатаў да расейскага апазіцыянера не пусцілі.

Расейскага палітыка Аляксея Навальнага, затрыманага ўвечары 17 студзеня на пашпартным кантролі ў аэрапорце Шарамеццева пасля вяртання ў Расею, даставілі ў Другі аддзел паліцыі ўправы МУС Расеі ў горадзе Хімкі. Пра гэта паведамляюць паплечнікі апазіцыянера, піша «Медуза».

Там ён правёў ноч. Адвакатаў да палітыка не пусцілі.

Навальны прыляцеў у Шарамеццева з Бэрліна, дзе лячыўся пасля атручвання ядам «Навічок». Самалёт кампаніі «Перамога», на якім ляцеў палітык, першапачаткова павінен быў прызямліцца ва Унуково, але перад пасадкай лайнер перанакіравалі ў іншы аэрапорт.

У памежнай зоне - да таго, як палітык перасек расейскую мяжу - Навальнага спынілі паліцыянты, якія дзейнічалі паводле распараджэння ФСВП.

У ведамстве абвясцілі, што палітык знаходзіцца ў вышуку «за шматразовыя парушэнні выпрабавальнага тэрміну» ў справе «Іў Рашэ». ФСВП абвінавачвае Навальнага ў тым, што ён не выконвае абавязкі ўмоўна асуджэння і ўхіляецца ад кантролю інспекцыі, таму ведамства запатрабавала замяніць яму ўмоўны тэрмін на рэальны. Да абрання меры стрымання судом Навальны будзе знаходзіцца пад вартай, заявілі ва ФСВП.

Апошнія навіны