BE RU EN

The National Interest: Кандыдат Байдэна на пасаду ў Дзярждэпе стаў небяспечным сігналам для Расеі

  • 18.01.2021, 10:17

Шанцы на збліжэнне паміж Масквой і Вашынгтонам скарачаюцца.

Пастанова абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб прызначэнні Вікторыі Нуланд на пасаду намесніцы дзяржсакратара ЗША можа казаць пра тое, што яго адміністрацыя выбірае курс на жорсткую палітыку ў дачыненні да Расеі. З артыкулам амерыканскага выдання The National Interest знаёміць сайт Guildhall.

Нуланд звыш 30 гадоў працуе ў дэярждэпе, курыравала кірункі аб Расеі і краінах былога СССР. Яна таксама з'яўлялася прыхільніцай палітыкі экс-прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў дачыненні да ўкраінскага курса.

Акрамя таго, яна валодае расейскай мовай, а таксама раіць новай адміністрацыі ЗША ўзмацніць санкцыйнаы ціск у дачыненні да Расеі для стварэння глабальнага фронту для стрымлівання вайсковай агрэсіі Крамля.

"Паведамленні аб прызначэнні Вікторыі Нуланд сталі для Масквы выразным сігналам, што шанцы на значнае збліжэнне Злучаных Штатаў і Расеі пры адміністрацыі Байдэна скарачаюцца", - дадаюць журналісты.

Апошнія навіны