BE RU EN

Навальнага затрымалі на пашпартным кантролі ў «Шарамеццеве»

  • 17.01.2021, 21:17

Расейскі палітык прыляцеў з Берліна ў Маскву.

Расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага 17 студзеня затрымалі ў аэрапорце Шарамеццева. Пра гэта паведаміў «Дождж».

Паводле інфармацыі тэлеканала, Навальны сышоў з паліцыянтамі без сваёй адвакаткі і жонкі Юліі.

Прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш на сваёй старонцы ў Twitter заявіла, што яго папрасілі «некуды прайсці для ўдакладнення абставінаў перасячэння дзяржаўнай мяжы».

Апошнія навіны