BE RU EN

Вяртанне Навальнага ў Расею: ва Унукава сабраліся сотні тых, хто сустракае

  • 17.01.2021, 19:15

Расейскі апазіцыянер знаходзіўся ў Нямеччыне з канца жніўня.

У аэрапорце Унукава, куды павінен прыляцець апазіцыянер Аляксей Навальны, затрымалі некалькі супрацоўнікаў Фонду барацьбы з карупцыяй, у тым ліку Любоў Собаль і Руслана Шаведзінава, а таксама некалькі журналістаў, у тым ліку карэспандэнта «Дажджа».

Як паведамляе карэспандэнт РБК, у чарзе на ўваходзе ў аэрапорт быў таксама затрыманы мужчына са сцягам Расеі. У ліку затрыманых таксама актывіст Канстанцін Котаў, памочнік Навальнага Ілля Пахоменка і супрацоўніца штаба апазіцыянера ў Санкт-Пецярбургу Анастасія Кадзетава, паведамляе «Новая газета».

Паліцыя праз гучнагаварыльнікі просіць людзей, якія сабраліся ў аэрапорце, пакінуць будынак. Супрацоўнікі паліцыі таксама адціскаюць ад уваходу ў аэрапорт тых, хто не здолеў трапіць усярэдзіну.

Апошнія навіны