BE RU EN

Разгромлены фрыстайл: Беларусы не трапілі на п'едэстал у рамках другога этапу Кубка свету

  • 17.01.2021, 18:10

Высветлілася, што незаменныя ёсць.

У суботу, 16 студзеня, адбыўся другі этап Кубка свету ў фрыстайле ў расейскім Яраслаўлі, піша «Прэсбол».

Прадстаўнікі Беларусі на п'едэстал не трапілі. Найлепшы вынік у жаночых спаборніцтвах паказала Ганна Гуськова – пятае месца. Ала Цупер размясцілася на 10-й пазіцыі, Настасся Андрыянава – на 18-й.

Што тычыцца мужчынаў, то ў іх найлепшым сярод нашых стаў Максім Гусцік, які заняў пятае месца. На шостай пазіцыі размясціўся Макар Мітрафанаў.

Нагадаем, што пасля прэзідэнцкіх выбараў лідары фрыстайлістаў выказаліся за новыя выбары. І за гэта пацярпелі – звольнілі і лідараў зборнай, і трэнераў. І высветлілася, што незаменныя ёсць.

Апошнія навіны