BE RU EN

Галалёдзіца і моцныя маразы захаваюцца ў Беларусі і 18 студзеня

  • 17.01.2021, 12:36

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў Менску, 18 студзеня чакаецца неспрыяльная з'ява, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе nn.by.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных адцінках дарог - галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы да сярэдняга.

Тэмпература паветра ўначы складзе 23-29 градусаў марозу, месцамі - мінус 17-22. Удзень будзе 11-17 ніжэй за нуль, у асобных раёнах - 18-20 градусаў марозу.

Апошнія навіны