Журналіст Watson: У панядзелак IIHF абвесціць, што ЧС-2021 будзе перанесены з Менска
- 16.01.2021, 22:52
Пасяджэнне рады Міжнароднай федэрацыі запланаванае на 18 студзеня.
Журналіст Watson Клаўс Заўг заявіў, што Беларусь пазбавяць права на правядзенне ЧС-2021 у панядзелак, 18 студзеня, піша «Трибуна».
Матэрыял выйшаў на партале з загалоўкам «Хто плаціць, той камандуе - ЧС-2021 забяруць у Лукашэнкі ў панядзелак».
Пасяджэнне рады IIHF запланаванае на 18 студзеня. Афіцыйнае рашэнне могуць абвясціць як у дзень пасяджэння, так і ў і на працягу тыдня. Рада складаецца з 12 чалавек плюс кіраўнік IIHF Ранэ Фазель.
Журналіст таксама назваў тры магчымыя варыянты замены Беларусі - Латвія, Данія і Славакія.
Нагадаем, чэшскі аўтамабілебудаўнічы гігант Skoda і брэнд касметыкі Nivea ў суботу абвясцілі, што не будуць спансаваць ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Беларусі.
Турнір запланаваны ў Менску і Рызе з 21 траўня да 6 чэрвеня. Раней розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі IIHF перанесці чэмпіянат свету 2021 года з Менску праз напружаную палітычную сітуацыю ў Беларусі.