BE RU EN

Байдэн вылучыў на пасады ў Дзярждэп ЗША шэраг дыпламатаў часоў Абамы

  • 16.01.2021, 17:40

Паводле інфармацыі крыніц у камандзе абранага прэзідэнта ЗША, санкцыі будуць выкарыстоўвацца вастрэй.

Абраны прэзідэнт Джозэф Байдэн высунуў шэраг былых дыпламатаў часоў прэзідэнцтве Барака Абамы на пасады ва Дзярждэпартаменце ЗША. Сярод іх - экс-памочніца дзяржсакратара Вікторыя Нуланд. Пра гэта піша Associated Press (пераклад - liga.net).

Паведамляецца, што Нуланд зойме пасаду намесніцы ў палітычных пытаннях дзяржсакратара Энтані Блінкена.

Акрамя яе, намесніцай Блінкена прызначаная Вэндзі Шэрман, якая раней ужо працавала намесніцай дзяржсакратара і была вядучай ўдзельніцай перамоў аб пагадненні з Іранам у часы прэзідэнцтва Абамы.

Таксама Байдэн прызначыць у Дзярждэпартамэнт свайго даўняга памочніка ў Сенаце Браяна МакКеана, былых высокапастаўленых дыпламатаў Боні Джэнкінс і Узру Зею, Дэрэка Чола, Салмана Ахмеда і Сьюзэн Джордж, адзначае AP.

23 лістапада паведамлялася, што Энтані Блінкен будзе вылучаны кандыдатам на пасаду кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША пры адміністрацыі Байдэна.

Паводле інфармацыі крыніц у камандзе Байдэна, санкцыі застануцца цэнтральным інструментам улады ЗША пры дэмакратыі, аднак ён пачне «перазагрузку»" падыходу Дональда Трампа і будзе выкарыстоўваць санкцыі «вастрэй».

Апошнія навіны