BE RU EN

Пратэстоўцы – сілавікам: Адумайцеся, пакуль яшчэ не позна!

  • 16.01.2021, 10:58

Моцны зварот жыхароў Смалявічаў.

Смалявічы звяртаюцца да сілавікоў, паведаміў тэлеграм-канал «Баста!»:

– Вы патрэбныя вусатаму крывапіўцу толькі для таго, каб ён яшчэ некалькі месяцаў пасядзеў на захопленым троне і змог разрабаваць нашу краіну яшчэ больш.

Азірніцеся! Ён распрадае землі, распрадае лясы, аддае загады забіваць людзей не міргнуўшы і вокам. Няўжо вы хочаце ў такой краіне жыць?! У новай Беларусі мы хочам будаваць толькі лагеры летняга адпачынку для нашых дзяцей, хочам дарыць дзецям вінтоўкі для біятлону, а не для гвалту.

Мы проста хочам жыць у міры!

Адумайцеся, пакуль яшчэ не позна!

Апошнія навіны