BE RU EN

Фінскі горад Лахці афіцыйна прыняў тытул «Зялёнай сталіцы Еўропы»

  • 15.01.2021, 21:38

Тытул перайшоў да горада ад Лісабона.

15 студзеня фінскі горад Лахці афіцыйна стаў Зялёнай сталіцай Еўропы 2021. Гэты тытул перайшоў да яго ад Лісабона, піша euro-pulse.ru.

Журы прысудзіла Лахці перамогу за поспехі ў стварэнні эканомікі замкнёнага цыклу (цяпер у горадзе перапрацоўваецца або паўторна выкарыстоўваецца 97% адкідаў). Асобна быў адзначаны ўклад горада ў аздараўленні возера Весіярві, на беразе якога ён знаходзіцца. У 1970-х гадах Лахці пачаў чысціць возера ад біялагічных забруджвальнікаў і адкідаў цяжкай прамысловасці. Гэта з'явілася штуршком да развіцця экалагічнай экспэртызы ў горадзе. Цяпер Лахці можа пахваліцца самай чыстай вадаправоднай вадой у свеце, яе бяруць з гэтага возера.

Да 2025 года Лахці збіраецца скараціць выкіды парніковых газаў на 80% у параўнанні з узроўнем 1990 года стаць вугляродна-нейтральным горадам (усе выкіды парніковых газаў будуць паглынацца натуральным шляхам).

А да 2050 года ў Лахці плануюць пабудаваць эканоміку без адкідаў. Усё смецце будзе выкарыстоўвацца паўторна, перапрацоўвацца або выкарыстоўвацца для атрымання энэргіі. З 1998 года ў Лахці працуе пашыраная сістэма паасобнага збору адкідаў. Акрамя паперы, кардона і харчовых адкідаў тут асобна збіраюць так званыя энэргетычныя адкіды - рэчы і матэрыялы, якія можна выкарыстоўваць для вытворчасці энэргіі без шкоды для экалогіі.

Тытул «Зялёная сталіца Еўропы» Еўракамісія прысуджае з 2008 года гарадам з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек.

Апошнія навіны