BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, як распаўсюдзіўся па свеце «брытанскі» каранавірус

  • 15.01.2021, 21:13

Штам заставаўся незаўважаным на працягу некалькіх месяцаў.

«Брытанскі» штам каранавіруснай інфекцыі новага тыпу, відавочна, сапраўды з'явіўся менавіта ў Вялікабрытаніі, а затым быў разнесены па свеце брытанцамі. На гэта ўказаў аналіз звестак, выкананы брытанскімі, кітайскімі і амерыканскімі навукоўцамі, піша lenta.ua.

Даследнікі сабралі інфармацыю аб мабільнасці жыхароў амаль двух дзясяткаў краін пры дапамозе дадатку Facebook Data for Good, і высветлілі, што «брытанскі» штам SARS-CoV-2 з вялікай імавернасцю распаўсюдзіўся па свеце менавіта разам з падарожнікамі з Вялікабрытаніі. Самая высокая імавернасць завозу новага штаму з Брытаніі была вызначаная для Ірландыі, а самая нізкая - для Вугоршчыны.

Нагадаем, многія краіны абмежавалі ўезд турыстаў з Вялікабрытаніі ў снежні 2020 года, але датуль новы штам віруса быў зафіксаваны ўжо ў шаснаццаці дзяржавах. Адпаведна, навукоўцы наважылі высветліць, ці сапраўды брытанскі штам SARS-CoV-2 мог распаўсюдзіцца па свеце так хутка.

«Вынікі нашага даследавання пераканаўча даказваюць, што новы штам патагену пракраўся ў іншыя краіны разам з падарожнымі брытанцамі. Штам заставаўся незаўважаным на працягу некалькіх месяцаў, а калі яго выявілі, то стрымліваць яго распаўсюд было ўжо позна», - кажуць аўтары навуковай працы.

Апошнія навіны