BE RU EN

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірана

  • 15.01.2021, 20:37

Санкцыі закранулі іранскі суднаходны сектар.

Злучаныя Штаты ў пятніцу ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да іранскіх фізічных і юрыдычных асоб, а таксама некалькіх замежных кампаній, звязаных з Іранам. Вашынгтон у апошнія дні прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа працягвае ўзмацняць ціск на Тэгеран, паведамляе «Голос Америки».

Дзяржсакратар Майк Пампэа абвясціў пра тое, што Вашынгтон унёс у санкцыйны спіс сем арганізацый і дваіх чалавек, якія падпадаюць пад санкцыі. Усе яны звязаны з суднаходнымі лініямі Ісламскай рэспублікі Іран (IRISL) і іншымі іранскімі суднаходнымі кампаніямі. Санкцыі таксама закранулі іранскія кампаніі, якія займаюцца набыццём узбраення.

Пампэа удакладніў, што санкцыі ўведзеныя супраць IRISL і генеральнага дырэктара асноўнай іранскай суднаходнай кампаніі, Махамада Рэза Мадарэса Хіабані. Акрамя таго, пад санкцыямі была зарэгістраваная ў Кітаі кампанія Jiangyin Mascot Special Steel, кампанія Iran Transfo і Zangan Distribution Transformer Company, зарэгістраваная ў ААЭ кампанія Accenture Building Materials, іранская кампанія Mobarakeh Steel Company і даччыная кампанія IRISL, Sapid Shipping.

Персанальныя санкцыі ўведзены ў дачыненні да Хамідрэзы Азіміана, галоўнага выканаўчага дырэктара Mobarakeh Steel Company.

Апошнія навіны