BE RU EN

Медыкі высветлілі, на які тэрмін карысна адмаўляцца ад алкаголю

  • 15.01.2021, 16:38

Да цікавых высноў прыйшоў лекар агульнай практыкі з Кёльна.

Доўгі перыяд навагодніх і калядных святаў традыцыйна звязаны з актыўным ужываннем алкаголю. Але ён падышоў да канца. Ці не час падумаць пра тое, каб зладзіць сабе «сухі» месяц?

Са слоў лекара агульнай практыкі з Кёльна Майкла Фельда, алкаголь - гэта клеткавая атрута, якая разбурае печань і мозг, асабліва ў людзей з ужо наяўнымі захворваннямі і парушэннямі той жа печані, або цэнтральнай нервовай сістэмы, піша healthinfo.ua.

«Нават у здаровых людзей печань зазнае стрэс праз ужыванне алкаголю. Аднак гэты орган здольны аднаўляцца самастойна, калі вы даяце яму час на такое аднаўленне», - расказаў Фельд выданню Feetbook.

Небяспечныя дозы. Лекар канстатуе, што жанчынам не варта ўжываць штодня больш чым 0,3 літра піва або 0,1 літра віна. Мужчыны агулам могуць выпіваць трохі больш, але і ім не трэба спажываць звыш 0,6 літра піва або 0,2 літра віна за дзень. Рэгулярнае перавышэнне гэтай колькасці можа прывесці да развіцця цырозу і рака печані, а таксама негатыўных змяненняў у галаўным мозгу, уключаючы разлад паводзінаў, агрэсіўнасць і так званы сіндром Корсакава.

«Сухія» дні, тыдні ці месяц? Фельд рэкамендуе практыкаваць рэгулярныя перапынкі ў выпіўцы - не толькі ў студзені, але і круглы год.

«Ад алкаголю карысна ўстрымлівацца як мінімум два-тры дні на тыдзень», - падкрэсліў медык.

Таксама лекар дадаў, што пры наяўнай тлушчавай хваробе печані, звязанай з ужываннем алкаголю, два «сухія» месяца могуць паспрыяць значнаму скарачэнню клінічных сімптомаў гэтага небяспечнага парушэння і паляпшэнню стану органа.

Апошнія навіны