BE RU EN

ЗША ўзмацнілі кантроль за карыснымі для разведак Расеі і КНР тэхналогіямі

  • 14.01.2021, 21:39

Міністэрства гандлю ЗША ўвяло дадатковы кантроль над амерыканскімі тэхналогіямі.

Міністэрства гандлю ЗША ўвяло дадатковы кантроль над амерыканскімі тэхналогіямі, якія могуць пайсці на карысць вайсковым разведкам Расеі, Кітая, Кубы, Ірана і Венесуэлы, паведамляе svoboda.org.

Кіраўнік Мінгандлю Злучаных Штатаў Уілбур Рос, між іншым, падкрэсліў, што новыя меры не дазволяць выведцы Кітая і расейскаму ГРУ выкарыстоўваць амерыканскія распрацоўкі і паслугі для шпіянажу, збору звестак і іншай дзейнасці, якая супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі ЗША.

Міністэрства таксама перагледзіць захады кантролю за канчатковым выкарыстаннем хімічнай і біялагічнай зброі, ракетных сістэм і беспілотнікаў.

Рашэнне ўваходзіць у дзеянне ў сакавіку 2021 года. Апроч іншага яно закране вайсковыя выведкі Паўночнай Карэі і Сірыі.

Апошнія навіны