BE RU EN

З'явіўся драматычны кліп на песню Змітра Вайцюшкевіча

  • 14.01.2021, 19:20

Песня прысвечаная адважным дзяўчатам і жанчынам Беларусі.

З'явіўся драматычны кліп на рамантычную песню Змітра Вайцюшкевіча. Яна называецца «Неверагоднасць» і напісаная на верш Мікіты Найдзёнава. Галоўная гераіня кліпа - мадэль і стылістка Аляксандра Вараб'ёва. Фатаграфію яе затрымання летась на жаночым маршы параўноўвалі з працамі часопіса Vogue.

«Гэта верш і песня - спроба выказаць захапленне адважнымі дзяўчатамі і жанчынамі Беларусі, - кажа Найдзёнаў. - Тут закладзены вобразы канкрэтных асобаў, але ў 2020-м з'явілася столькі неверагодных фігур, што гераінямі можна лічыць большасць беларусак».

Апошнія навіны