BE RU EN

Дураў расказаў, прэзідэнты якіх краін карыстаюцца Telegram

  • 14.01.2021, 18:49

Заснавальнік Telegram таксама пракаментаваў павелічэнне колькасці карыстальнікаў мэсэнджара.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў 14 студзеня расказаў, прэзідэнты якіх краін карыстаюцца мэсанджарам.

З ягоных слоў, Telegram-каналы на гэты момант ёсць у прэзідэнтаў Мексікі, Францыі, Украіны, Узбекістана, Тайваня, Бразіліі ды Турцыі.

Акрамя гэтага, мэсанджарам карыстаюцца прэм'ер-міністры Сінгапура, Эфіопіі і Ізраіля.

«Для нас вялікі гонар, што палітычныя лідары, а таксама шматлікія грамадскія арганізацыі спадзяюцца на Telegram для барацьбы з дэзінфармацыяй і распаўсюдам інфармацыі аб важных праблемах у сваіх таварыствах», - адзначыў Дураў.

Ён таксама пракаментаваў павелічэнне колькасці карыстальнікаў мэсэнджара.

«Магчыма, мы з'яўляемся сведкамі найбуйнейшай лічбавай міграцыі ў гісторыі чалавецтва», - напісаў Дураў.

Апошнія навіны