BE RU EN

У цягніку Менск - Баранавічы памерла жанчына

  • 13.01.2021, 19:40

Прыкметаў гвалтоўнай смерці не выяўлена.

У цягніку рэгіянальных ліній Менск - Баранавічы памерла 55-гадовая жанчына, паведамляе БелТА.

Уначы 13 студзеня рэвізоры ў адным з вагонаў выявілі цела пасажыркі, жыхаркі Менскага раёна. Пра гэта яны паведамілі цягніковай брыгадзе, якая перадала інфармацыю ў міліцыю.

На станцыі Баранавічы-Палескія следча-аператыўная група агледзела месца здарэння. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны