BE RU EN

Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі ў чацвер

  • 13.01.2021, 18:50

Тэмпература паветра цягам дня складзе 8-14 градусаў марозу.

Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 14 студзеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, удзень месцамі чакаецца слабая мяцеліца. На асобных адцінках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 4-9 м/с, удзень месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра цягам дня складзе 8-14 градусаў марозу, у паўднёва-заходняй палове - 2-7 градусаў са знакам мінус.

Апошнія навіны