BE RU EN

Краіна-ўдзельніца ЧС у хакеі прапануе сваю кандыдатуру для правядзення спаборніцтваў замест Беларусі

  • 13.01.2021, 17:54

Перанос спаборніцтваў з Менска становіцца ўсё больш магчымым.

У IIHF ёсць прапанова правядзення ЧС ў хакеі ад Даніі. Прэзідэнт дацкага хакейнага саюза Хенрык Бах-Нільсэн пракаментаваў гэты момант мясцовай прэсе, піша tut.by.

- Яшчэ ў лістападзе я сустракаўся са сваімі калегамі з іншых паўночных краін, і мы цалкам пагадзіліся з тым, што хакей з шайбай не вытрымае касавання яшчэ аднаго чэмпіянату свету, як гэта было з ЧС-2020 ды які павінен быў прайсці ў Швайцарыі. Гэта будзе катастрофай для ўсіх уцягнутых бакоў, у тым ліку гульцоў і спонсараў.

Павінен быць план Б, і ён палягае ў тым, што Данія прапануе замяніць Беларусь, калі матчы не змогуць праводзіцца там.

Так што гэта прапанова з'явілася не таму, што мы хочам правесці чэмпіянат свету ў Даніі, а для таго, каб дапамагчы сусветнаму хакеі не сутыкнуцца са скасаваннем спаборніцтваў, - заявіў Хенрык Бах-Нільсэн.

Апошнія навіны