BE RU EN

Пад Масквой знойдзены застрэленым камандзір вайсковай часткі, якая належыць ГРУ Расеі

  • 13.01.2021, 11:46

Паводле папярэдніх звестак, вайсковец нібыта скончыў жыццё самагубствам.

У Ступінскім раёне Маскоўскай вобласці ад кулі загінуў камандзір вайсковай часткі. Са звестак крыніцы ТАСС, вайсковец нібыта скончыў жыццё самагубствам.

Паводле паведамлення, расейскі афіцэр памёр у машыне "хуткай дапамогі".

Следчыя праводзяць праверку з нагоды смерці камандзіра вайсковай часткі. Імя загінулага афіцэра пакуль не названае.

Паводле адкрытых звестак, вайсковая часць № 30258 «Мешчарына-1» у Ступінскім раёне належыць Галоўнай управе Генштаба ўзброеных сілаў Расеі (былое ГРУ). Згодна з базайы «СПАРК-Інтэрфакс», Федэральным дзяржаўнай установай «Вайсковай часткай 30258» з красавіка 2017 года кіраваў Ігар Аляксандравіч Папоў.

«Цікава, але ў лістападзе скончыў жыццё самагубствам супрацоўнік Федэральнай службы аховы, а ў снежні яго прыкладу пераняў яшчэ адзін афіцэр ФСА», - нагадаў вайсковы палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка на сваёй старонцы ў «Фэйсбук».

Апошнія навіны