Зяленскі запрасіў Маска ў музей касманаўтыкі ў Жытоміры
- 12.01.2021, 21:17
Прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка кампаній SpaceX і Tesla ў Twitter.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў амерыканскага мільярдэра, кіраўніка кампаній SpaceX і Tesla Ілана Маска наведаць музей касманаўтыкі імя канструктара ракетна-касмічных сістэм Сяргея Каралёва ў Жытоміры. Пра гэта кіраўнік дзяржавы напісаў сёння ў Twitter.
Прэзідэнт перадрукаваў допіс Маска ад ліпеня 2020 года, у якім бізнэсовец паведаміў, што размаўляў з сям'ёй Каралёва, і назваў навукоўца «адным з найлепшых». Зяленскі пагадзіўся з гэтым сцвярджэннем і адзначыў, што сёння дзень нараджэння Каралёва, адзначыўшы, што той быў вялікім украінскім навукоўцам.
У ліпені мінулага года Маск распавёў, што пагутарыў сямейнікамі Каралёва.
Навуковец, канструктар ракетна-касмічных сістэм Сяргей Каралёў нарадзіўся 12 студзеня 1907 года ў Жытоміры. Ён кіраваў арганізацыяй і запускам першага штучнага спадарожніка Зямлі і першага касманаўта Юрыя Гагарына.
Каралёва называюць заснавальнікам практычнай касманаўтыкі. У 1938 годзе ён быў абвінавачаны ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і прабыў у лагерах да 1944 года. З 1958 года ён узначальваў ракетную праграму СССР. Пад яго кіраўніцтвам былі запушчаныя першая міжкантынентальная балістычная ракета, першы штучны спадарожнік Зямлі, ажыццёўлены першы палёт чалавека ў космас і выхад чалавека ў космас.