BE RU EN

Біткойн усталяваў новы рэкорд

  • 12.01.2021, 20:30

Аб'ём вылічальнай магутнасці сеткі біткойна ўсталяваў новы максімум.

Паводле звестак blockchain.com, хешрэйт першай крыптавалюты падняўся да 151 EH/s. Гэта на 3,5% вышэй за папярэдні максімум, зафіксаваны ў кастрычніку 2020 года. За апошнія 12 месяцаў паказчык вырас на 45%, паведамляе РБК.

Ключавой прычынай росту хешрэйта біткойна стала павелічэнне яго кошту. Па меры падаражэння актыву, павышалася рэнтабельнасць яго майнінга. Разам з тым, усё больш майнераў уключалі прылады для здабычы крыптавалюты, што прыводзіла да росту сукупнай вылічальнай магутнасці яе сеткі.

У кастрычніку адбылося рэзкае зніжэнне хешрэйта BTC на 27%. Гэта было звязана з завяршэннем сезону дажджоў у кітайскай правінцыі Сычуань. У ёй размешчана шмат гідраэлектрастанцый. Калі сезон дажджоў скончыўся, кошт электрычнасці вырас. У сувязі з гэтым майнеры пачалі адключаць абсталяванне і перавозіць яго ў рэгіёны з больш таннай электраэнэргіяй.

Апошнія навіны