BE RU EN

У Нясвіжскім раёне мужчына наважыў на працы распілаваць набой

  • 12.01.2021, 15:26

Адбыўся выбух.

Мужчына знайшоў набой і паспрабаваў яго распілаваць у сябе на працы. Следчы камітэт праводзіць у праверку, паведамляе прэс-служба ўстановы.

Паводле папярэдніх звестак, 61-гадовы жыхар вёскі Завітой Нясвіжскага раёна знайшоў артылерыйскі набой яшчэ ў лістападзе.

Удзень 11 студзеня ён прынёс яго да сябе на працу. Пры спробе распілаваць снарад адбыўся выбух. Мужчына дастаўлены ў лякарню ў цяжкім стане.

Паводле гэтага факта Следчы камітэт праводзіць праверку. Прызначаныя судова-медыцынская і выбуха-тэхнічная экспэртызы, апытаныя відавочцы.

Апошнія навіны