BE RU EN

Украіна дадала Беларусь у «чырвоны» спіс COVID-19

  • 12.01.2021, 9:55

Гэта азначае змяненне правілаў уезду ў краіну для беларусаў.

Украіна дадала Беларусь у «чырвоны» спіс COVID-19, паведамляе ўкраінскае «Міністэрства аховы здароўя».

Гэта звязана з тым, што ў нашых паўднёвых суседзяў колькасць захворванняў на каранавірус за апошнія дні істотна знізілася. У «чырвоны» ж спіс заносяцца ўсе краіны, дзе за мінулыя два тыдні выяўлена больш станоўчых тэстаў на 100 тысяч насельніцтва, чым ва Украіне. У Беларусі гэты паказчык - 279,8.

Такім чынам, тым, хто цяпер прыбывае ва Украіну з Беларусі, трэба або мець адмоўны вынік ПЦР-тэсту, або, калі няма магчымасці зрабіць тэст, правесці 14 дзён на самаізаляцыі.

Апошнія навіны