Electrek: Tesla за $25 000 можа з'явіцца раней, чым чакалася
- 11.01.2021, 17:19
Выпуск навінкі плануюць пачаць на кітайскім заводзе і на новым заводзе кампаніі ў Берліне.
Кампанія Ілана Маска Tesla вядзе распрацоўку свайго самага таннага электракара. Навінку пабудуюць на базе Model 3 і адправяць у вытворчасць ужо налета, піша Electrek (пераклад - liga.net ) са спасылкай на Weibo.
Выпуск навінкі плануюць пачаць на кітайскім заводзе і на новым заводзе кампаніі ў Берліне.
Уся інфармацыя аб электракары пакуль трымаецца ў сакрэце. Паводле неафіцыйных звестак, навінку пабудуюць на базе мадэлі Model 3. Запас ходу аўтамабіля складзе блізу 320 кіламетраў. Акрамя гэтага, версіі машыны для Еўропы і Кітая будуць мець некаторыя адрозненні.
Упершыню навіны аб бюджэтным электракары Tesla з'явіліся ў 2020 годзе. На Battery Day ў верасні Ілан Маск сказаў, што дзякуючы новым тэхналогіям вытворчасці акумулятараў (што дазволіць зрабіць іх больш таннымі), кампанія Tesla зможа выпусціць машыну за $25 000. Са слоў Ілана Маска, дэбют мадэлі павінен быў адбыцца толькі ў 2024 ці 2025 годзе. Такі ж прагноз Маск рабіў у 2018 годзе і абяцаў праз тры гады выпусціць аўто за $25 000.
У 2020 годзе Tesla паставіла 499 550 аўтамабіляў. Кампанія амаль дасягнула мэты 500 000, пастаўленай Іланам Маскам.
За 2020 год рынкавы кошт кампаніі вырас у восем разоў.