BE RU EN

Чэмпіёнка ў тайскім боксе: Сёлета ўжо шмат што змянілася

  • 1.01.2021, 21:29

Аляксандра Сітнікава расказала, што ейнае сэрца сціскаецца ад гонару.

Аляксандра Сітнікава - шматразовая чэмпіёнка Беларусі ў тайскім боксе і К1 ды прызёрка чэмпіянатаў Еўропы ў муай-тай, якая адсядзела арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, сустракае новы год без ялінкі. Пра гэта яна расказала ў Instagram.

- Ялінкі няма, калядныя цацкі сёлета ў мяне толькі на фота. Пасля поўначы нічога не зменіцца раптоўна, але сёлета ўжо шмат што змянілася, піша Аляксандра. - Мне здаецца, за гэты год я пасталела адразу на некалькі гадоў, але не буду заракацца.

Выпрабаванні робяць нас толькі мацнейшымі, а гэты год, асабліва апошнія паўгода, адкрыў нам так шмат выдатных, разумных, добрых, спагадлівых і смелых людзей, што калі я думаю пра іх і бачу ўсё, што яны робяць, у мяне сціскаецца сэрца ад гонару і мяне ўражвае, адкуль яны маюць столькі змогі. Калі ўсе гэтыя людзі і ёсць прыхільнікі «цёмнай сілы», то я рада быць часткай гэтага шабасу.

Усіх з надыходам 2021-га года!

Апошнія навіны