BE RU EN

«З народам!»: Гандбалісты «Віцязя» пасля стартавага свістка пачалі пляскаць у далоні

  • 9.09.2020, 20:00

На матчы «Віцязь» - «Мяшкоў Брэст» прысутнічаюць Герасіменя, браты Мешчараковы, Леўчанка, Астапчук і Папоў.

У матчы чэмпіянату Беларусі «Віцязь» прымае «Мяшкоў Брэст», паведамляе «Трибуна».

Пасля стартавага свістка каманда гаспадароў і трыбуны пачалі пляскаць у далоні.

«З народам», - напісалі на афіцыйнай старонцы клуба ў гісторыі ў Instagram.

Адзначым, што на трыбунах за сустрэчай назіраюць удзельнікі Свабоднага аб'яднання спартоўцаў Беларусі Аляксандра Герасіменя, Ягор і Мікіта Мешчараковы, Алена Леўчанка, Надзея Астапчук і Сцяпан Папоў.

Нагадаем, што 1 верасня ў матчы 1/16 Кубка Беларусі «Крумкачы» - «Дынама» Менск удзельнікі гульні правялі акцыю супраць гвалту. Тады футбалісты падчас сустрэчы проста стаялі і 100 секунд пляскалі ў далоні. Падобная акцыя была праведзеная і падчас сустрэчы «Ашмяны» - «Вална».

Апошнія навіны