BE RU EN

Эдуард Занкавец: Беларускімі дзяўчатамі і жанчынамі можна толькі захапляцца

  • 7.09.2020, 22:55

Былы галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі выказаўся пра пратэсты ў краіне.

Былы галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Эдуард Занкавец выказаўся пра пратэсты ў краіне, паведамляе «Трыбуна».

- Я вельмі хвалююся за тых, хто незаслужана пацярпеў ад гвалту. Мне шкада тых, хто творыць беззаконне. Бо гэта застанецца цяжарам граху на іхнім сумленні. За ўсё, што мы робім, мы нясём адказнасць. І наша жыццё - гэта той шлях, які мы выбіраем самі.

Мне здаецца, калі чалавек змагаецца за справядлівую справу, яму не трэба хаваць свой твар, а калі даводзіцца надзяваць маскі перад сваімі суграмадзянамі, можа, варта задумацца, ці правільныя рэчы я раблю?

Што я потым буду апавядаць сваім дзецям? З якім багажом граху я паўстану перад Богам? Бо няма нічога таемнага, што не стане выяўным. А цяперашнім маладым пакаленнем беларусаў, беларускімі дзяўчатамі і жанчынамі можна толькі захапляцца. Гэта неймавернае пакаленне!

Апошнія навіны