BE RU EN

Сепаратызм ужо стаў галоўнай ідэалогіяй на БТ?

  • Любоў Лунёва
  • 4.09.2020, 9:04

Дзіўныя ўражанні ад афіцыйнага выпуску навінаў.

Нашуся-нашуся і за ўсімі падзеямі тэлевізар позна ўначы ўключаю аўтаматычна. Учора не з пачатку паглядзела выпуск навінаў на СТВ і...

Вядучы ў студыі размаўляе з нейкім "спецыялістам", якога ён называе вядомым (прозвішча не магу ўспомніць, бо ні пра што не кажа), і той пераконвае гледачоў, што ў Беларусі, калі ўвойдзе ва ўжытак расейскі рубель, то гэта стане гарантыяй яе палітычнай і эканамічнай незалежнасці.

Не паспела прыйсці ў сябе, як наступны сюжэт ужо на фоне вуліцы, дакладней аўтамабіля канала "Рашы тудэй" і іх журналіст (пэўна, таксама "вядомы") расказвае, што сам бачыў, як журналісты на вулічных акцыях кажуць: "Давайце, хутчэй бяжыце туды! Не стойце! Уцякайце да палаца! Яны ж каардынуюць і накіроўваюць натоўп. Менавіта журналісты. Але гэтак жа нельга рабіць!"

Слухайце. Што адбываецца? Аўдыторыі гледачоў расказваюць пра адзіную валюту з РФ і расейскі журналіст з самага прасмердлага адстойнага каналу РФ палівае брудам беларускіх журналістаў за грошы беларускіх падаткаплацельнікаў...

Дарэчы, наконт неабходнасці ўвядзення адзінай валюты – гэта не падстава для пачатку крымінальнай справы? Сепаратызм ужо стаў галоўнай ідэалогіяй на БТ?

Любоў Лунёва, «Фэйсбук»

Апошнія навіны