BE RU EN

Telegram дазволіць пісаць каментары да паведамленняў у каналах

  • 30.09.2020, 21:47

Пра гэта паведаміў заснавальнік прыкладання Павел Дураў.

У мэсэнджары Telegram можна будзе пісаць каментары да паведамленняў у некаторых каналах, паведаміў заснавальнік прыкладання Павел Дураў у сваім тэлеграм-канале.

Ён адзначыў, што функцыя дадаецца ў сераду і будзе даступная пасля абнаўлення прыкладання.

Каментары да паведамленняў будуць падобныя на групавы чат, прымацаваны да канала. Пры гэтым карыстальнікі змогуць пакідаць каментары ў выглядзе аўдыё-паведамленняў, стыкераў і GIF-малюнкаў, калі гэта будзе дазволена адміністратарамі канкрэтных каналаў.

Апошнія навіны