BE RU EN

Польскія пенсіянеры атрымліваюць утрая больш за беларускіх

  • 30.09.2020, 18:52

600 тысяч беларускіх пенсіянераў вымушаныя працягваць працаваць.

На верасень, сярэдняя працоўная пенсія ў Беларусі склала 473,82 рубля (180 даляраў па бягучым курсе Нацбанка). Усяго ў краіне пенсіі атрымліваюць 2,5 мільёна чалавек, з іх - 600 тысяч вымушаны працягваць працаваць, піша тэлеграм-канал «Nexta Live».

Каб зразумець, наколькі сумна ў нашай краіне выглядае сітуацыя з пенсійнымі выплатамі, дастаткова зірнуць на суседнюю Польшчу. Паводле звестак за першае паўгоддзе 2019 году польскія пенсіянеры атрымалі ў сярэднім па 2236,84 польскіх злотых, што роўна 579 далярам (па курсе Нацыянальнага банка Польшчы). Гэта сума ўтрая перавышае выплаты для пенсіянераў з Беларусі.

Што важна, пенсійныя выплаты ў Польшчы атрымлівае блізу 5,6 мільёна чалавек. Прапануем вашай увазе параўнанне кошту базавых прадуктаў у Беларусі і Польшчы. Беларускія пажылыя людзі выдаткоўваюць на іх усяго на 3,5 даляра менш чым палякі, а пенсіі атрымліваюць ажно ўтрая меншыя!

Між тым, Лукашэнка працягвае абяцаць беларускім пенсіянерам павышэнне выплат, у той час як суседзі прымудраюцца падтрымліваць удвая большую колькасць людзей пенсійнага ўзросту сваёй сапраўды працоўнай версіяй «па-пяццот».

Апошнія навіны