BE RU EN

Дыетолагі назвалі стравы, якія дапамагаюць у барацьбе з каранавірусам

  • 30.09.2020, 18:38

Яны могуць павысіць імунітэт.

Навукоўцы высветлілі, што прадукты, багатыя вітамінам D, значна зніжаюць смяротнасць ад каранавіруса і дапамагаюць справіцца з віруснымі захворваннямі. Справа ў тым, што гэты вітамін павышае імунітэт і змагаецца з інфекцыямі, піша lenta.ua.

Дыетолагі назвалі стравы, багатыя вітамінам D, якія трэба дадаць у свой рацыён у перыяд пандэміі.

Вялікая колькасць вітаміну D змяшчаецца ў рыбіным тлушчы, таму дыетолагі рэкамендуюць часцей гатаваць рыбныя стравы.

Скумбрыя, ласось, тунец, селядзец - усе гэтыя віды рыб карысныя. Дыетолагі раяць з'ядаць тры порцыі рыбы ў тыдзень.

Таксама вітамін D ёсць у малочных прадуктах. На думку дыетолагаў, штодня трэба з'ядаць адно яйка і выпіваць адну шклянку малака. Акрамя таго, вітамін D змяшчаецца ў апельсінах, шампіньёнах і ікры.

Не варта забываць, што адно харчаванне не дапаможа пазбегнуць заражэння. Каб засцерагчы сябе, трэба насіць маску і выконваць сацыяльную дыстанцыю.

Апошнія навіны