BE RU EN

Свабоду актывістам «Еўрапейскай Беларусі»!

  • 30.09.2020, 18:01

Заклікаем да салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

25 верасня затрымалі 7 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Траіх актывістаў адпусцілі ў якасці сведак, а ў дачыненні да Андрэя Войніча, Яўгена Афнагеля, і Паўла Юхневіча - распачалі ліпавую крымінальную справу паводле арт. 293 ч. 2, піша тэлеграм-канал «Баста».

Відавочна, што дзяржава працягвае рэпрэсіі ў дачыненні да актыўных удзельнікаў апазіцыйнага руху, і імкнецца ліквідаваць усіх нязгодных. Мы заклікаем да салідарнасці з новымі палітычнымі зняволенымі. Давайце падтрымаем іх лістамі!

Пісаць можна на адрас: Мінск, СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030

Апошнія навіны