BE RU EN

Беларускі гандбольны клуб адмовіўся выходзіць на матч на знак пратэсту

  • 30.09.2020, 15:15

Каманда пратэстуе супраць незаконнага арышту Алены Леўчанкі.

Беларускі гандбольны клуб «Віцязь-Леон» адмовіўся праводзіць сённяшні матч чэмпіянату Беларусі з прычыны арышту баскетбалісткі Алены Леўчанкі. Пра гэта клуб паведаміў у Instagram.

Клуб ужо паведаміў федэрацыі гандбола, што не выйдзе на пляцоўку ў сённяшняй гульні супраць «Машэкі».

Як растлумачылі ў камандзе, арышт Леўчанкі яны ўважаюць за незаконны і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі.

Нагадаем, што сёння Алена Леўчанка была арыштаваная на 15 дзён.

Апошнія навіны