BE RU EN

Камісія Сейма Латвіі не прызнала Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі

  • 30.09.2020, 14:25

Сейм разгледзіць дакумент аб нелегітымнасці дыктатара на пасяджэнні 1 кастрычніка.

Камісія Сейма Латвіі ўхваліла заяву аб непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Латвія не прызнае апублікаваныя беларускімі ўладамі вынікі выбараў, і звяртае ўвагу на тое, што мандат, заснаваны на гэтых выніках, не можа ўважацца за атрыманы дэмакратычным шляхам і легітымны», - гаворыцца ў дакуменце, распрацаваным пасля інаўгурацыі Лукашэнкі.

У падрыхтаваным у супрацоўніцтве з МЗС Латвіі праекце заявы таксама рашуча асуджаюцца дзеянні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў і неабгрунтаваны пераслед дэманстрантаў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадскасці падчас масавых пратэстаў.

Чакаецца, што Сейм разгледзіць дакумент на сваім пазачарговым пасяджэнні 1 кастрычніка.

Апошнія навіны