BE RU EN

Аляксандр Памідораў і бубначы Drum Ecstasy запісалі пратэстны «Марш»

  • 30.09.2020, 12:49

З'явіўся яшчэ адзін рэвалюцыйны відэакліп.

Яшчэ да 8-дзённага арышту за дваровы канцэрт на вуліцы Ангарскай музыка Аляксандр Памідораў паспеў паўдзельнічаць у запісе рэвалюцыйнага відэакліпа, паведамляе «Радыё Свабода».

«Марш» - супольная праца Аляксандра Памідорава і ўдарнага калектыву Drum Ecstasy на чале з Філіпам Чмыром.

Аўтарская кампазіцыя - барабанны рэчытатыў у выкананні Аляксандра Памідорава, яна прысвечаная шматтысячным акцыях пратэсту супраць цяперашняга палітычнага рэжыму.

Відэашэраг да трэку змантажаваны з аматарскіх відэа, знятых падчас акцый сябрамі музыкаў і неабыякавымі беларусамі. Усе імёны, якія маюць дачыненне да рэалізацыі праекта, будуць апублікаваны пасля перамогі, абяцаюць на сваім YouTube-канале ўдзельнікі Drum Ecstasy.

Апошнія навіны