BE RU EN

Ва ўрадзе Нямеччыны адхілілі трызненне Лукашэнкі пра Навальнага

  • 3.09.2020, 21:56

Раней узурпатар заявіў Мішусціну пра «перахоп размовы Варшавы і Бэрліна пра Навальнага».

Заява Лукашэнкі пра тое, што атручванне Аляксея Навальнага з'яўляецца фальсіфікацыяй, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта сказаў ТАСС прадстаўнік урада Нямеччыны.

«Сцвярджэнне спадара Лукашэнкі, зразумела, з'яўляецца няпраўдай», - сказалі ў Кабінеце.

Прадстаўнік урада заявіў, што яму няма чаго дадаць да зробленых напярэдадні заяў аб атручэнні Навальнага, якія зрабілі канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і кіраўнік МЗС Хайка Маас.

Раней на сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным Лукашэнка заявіў пра нібыта перахоп перамоў Нямеччыны і Польшчы, з якіх вынікае, што заява Мэркель аб атручэнні Навальнага - фальсіфікацыя.

«Перахапіла наша радыёэлектронная вайсковая разведка. Бо там разгорнутыя часткі, і мы, вядома, вядзём і ў радыёсферы проціборства з натаўцамі. І мы перахапілі цікавую размову, якая (я вам дам пачытаць яе, мы падрыхтуем і накіруем у ФСБ) выразна кажа пра тое, што гэта фальсіфікацыя. Ніякага атручвання Навальнага не было», - сказаў Лукашэнка.

Напярэдадні нямецкія ўлады заявілі, што ў арганізме Навальнага выявілі сляды яду з групы «Навічок».

Апошнія навіны